28 кастрычніка 2020 г. — 95 гадоў з часу з аснавання Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі, Пінскага біскупства; 1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)
Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.
21 кастрычніка 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Казіміра Свёнтака (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала
Казiмiр Янавіч Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валга Ліфляндскай губерні (цяпер Эстонiя) у польскай шляхецкай сям’і, 2 лістапада быў ахрышчаны ў Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, быў мабілізаваны ў рускую армію, потым служыў у польскай арміі, загiнуў у 1919 годзе ў баi за Вiльню. У 1919–1922 гадах разам з маці і братам знаходзіўся ў дэпартацыі ў Сібіры. У 1922 годзе вярнуліся ў Польшчу, пасяліліся ў Баранавічах (горад тады належаў Польшчы). З ранняга дзяцінства Казімір спазнаў усе цяжкасці жыцця.